Узорны фальклорны ансамбль “Хажаўлянка”

 

Узорны фальклорны ансамбль “Хажаўлянка” Хажоўскай СШ Маладзечанскага раёна

(кіраўнік Байцова Юлія Уладзіміраўна)

     У 1990 годзе на базе Хажоўскай Сярэдняй школы был створаны дзіцячы фальклорны ансамбль “Хажаўлянка”. У 1992 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне “Узорны” на рэспубліканскім фестывалі юных музыкантаў “Сымон-музыка” у г. Стоўбцы. Заснавльнікам і кіраўніком калектыва на працягу 17 годоў была Яўгенія Аляксандраўна Чаброўская.

IMG_0060 IMG_0077 IMG_0075 IMG_0068 IMG_0059

     Рэпертуар ансамбля складаецца з беларускіх песень, абрадаў, традыцыйных гульняў. Маленькія выканальнікі з усёй шчырасцю дзіцячага сэрца імкнуцца данесці да гледачоў прыгажосць і мудрасць роднай культуры. І таму «Хажаўлянку» заўжды з нецярпеннем чакаюць на народных святах.