Узорны фальклорны ансамбль “Нашчадкі”

Узорны фальклорны ансамбль “Нашчадкі”

Забалацкага СДК Любанскага раёна

(кіраўнік Караліс Ірына Уладзіміраўна)

     У 1992 годзе ў спіску клубных фарміраванняў Любаншчыны з’явіўся фальклорны гурт “Нашчадкі”. Калектыў працуе ў аўтэнтычнай спеўнай манеры, пераймае песні з жывога голасу спевакоў старэйшага пакалення. Рэпертуар ансамбля фарміруецца з песень свайго рэгіёна − роднай вёскі Забалаць і вакольных вёсак: Юшкавічы, Закальное, Смольгава, Рачэнь, Обчын, Ямінск.

Узорны фальклорны калектыў Нашчадкі Забалацкага СДК Любанскі раён (1)

     Аснову сцэнічнага матэрыялу састаўляюць калядныя, веснавыя, купальскія, жніўныя і пазаабрадавыя песні. Сцэнічныя строі, у якіх выступаюць удзельнікі ансамбля − гэта рэканструкцыя дзіцячага, дзявочага і юнацкага адзення 20-30-х гг. ХХ ст. вёскі Забалаць Любанскага раёна, вырабленая мясцовымі майстрамі. Разам з дарослымі ўдельнікі ансамбля прымаюць удзел у разнастайных народных святах і абрадах вёскі. Калектывам адноўлены традыцыйныя абрады “Калядаванне на Ражство”, “Шчодрык”, “Гуканне вясны”, “Жніво”, “Купалле”.

     Кіраўнік Караліс Ірына Уладзіміраўна — заснавальніца і нязменны кіраўнік гурта. На працягу доўгага часу яна гуртуе вакол сябе школьнікаў, далучаючы іх да творчай спадчыны рэгіёна