Узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі”

Узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі” Любанскага РЦКіВЧ

(кіраўнік Выскварка Сяргей Георгіевіч)

  Гурт маленькіх аматараў народнай музыкі, песень, жартаў і танцаў, а сёння ўжо ўзорны фальклорны ансамбль “Верабейкі”, створаны ў 1993 годзе як калектыў народна-сцэнічнага танца. 29.06.2013 116

   На працягу двадцаці гадоў працы было створана 5 праграм-выступленняў: “Вераб’іныя забавы” — дзіцячыя гульні, танцы, песенькі, папевачкі, прыказкі, звязаныя з гарэзаю-вераб’ём; “Цярэшка забаўляецца” — калядныя народныя жарты і гульні, бытавыя танцы; “Ехаў воз поўны дзівос” — вершы дзіцячых паэтаў, народныя жарты, прыпеўкі, народна-сцэнічныя танцы; “Казка і былічка за парогам хаткі” — гульні, песні, танцы на казачныя тэмы; “Пагулінкі па-любанску” — праграма з беларускіх побытавых танцаў, запісаных ў Любанскім раёне.

22 398

      Затым пачаліся вандраванні па вёсках Любанскага раёна, вынікам якіх сталі запісы шматлікіх варыянтаў побытавых танцаў. Напрыклад, танец “На рэчаньку” запісаны ў пяці варыянтах. Пазней адбылося знаёмства і абмен вопытам з фальклорным харэаграфічным гуртом “Расіца” з вёскі Сарачы (кіраўнік Надзея Крупенькова), творчае супрацоўніцтва і з народным фальклорным гуртом “Вытокі” з вёскі Сосны (мастацкі кіраўнік Любоў Серавокая).

танц (27)

   З мэтай вывучэння і перадачы падрастаючаму пакаленню вопыту старэйшых гурт распачаў работу ў накірунку побытавай харэаграфіі. З 1999 года ў рэпертуар гурта “Верабейкі” увайшлі побытавыя танцы Любанскага краю: “Падыспань” (запісаны ў в. Пласток ад В. Выскварка), “Месяц” (в. Арлёва, ад Е. Касцю-кавец), “Ва саду лі” (в. Сарачы, ад П. Шмялёвай), “Полька праз нагу” (в. Пласток, ад І. Сушчэні) і г. д.

10.10.2013 418

   Навучэнцы гурта самі, прыязджаючы ў вёску да бабуль ў госці, стараюцца даведацца ад іх, якія танцы былі раней на вечарынках, спрабуючы пераняць іх. Такім чынам ў вёсцы Пласток быў знойдзены танец “Каханка”, а ў вёсцы Закальное — гульня-танец “Заяц”.

11.07.2011 323
20.06.2014 032

Гурт “Верабейкі” з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх святаў ў горадзе і раёне, а з 2014 года ажыццяўляюцца сольныя канцэрты па вясковых школах раёна.

Recoverd_jpg_file(2389)

11.07.2011 327

    Калектыў працуе, шукаючы новыя танцы, новыя падыходы да іх паказу. Створана калекцыя народных строяў Любаншчыны. У планах калектыву — узнаўленне народных абрадаў, такіх рэдкіх, як першае павязванне фартушка, ляльнік, Сёмуха на лузе і многіх іншых. Працягваецца работа па пошуку і рэстаўрацыі побытавых танцаў. Узноўлена “Мазурка”, “Гультайская полька”, “Дустэп”.

IMG_4533

 Аздабляюць праграму, надаюць каларыт народныя танцавальыя мелодыі гарманіста Васіля Семашкевіча, “бубніста” Івана Бірукова, перанятыя ад мясцовых музыкаў-самавукаў.

29.06.2013 118

   Танцавальны фальклорны гурт “Верабейкі” — гэта жывы музей народнага адзення, народнага танца, традыцыйнага этыкету, народнай пластыкі.

любань 054

        Кіраўнік — ВЫСКВАРКА СЯРГЕЙ

    Сяргея Георгіевіча ведаюць паўсюль і ўсе. Яго ўсмешка асвятліла жыццёвы шлях не аднаму пакаленню дзяцей Любаншчыны. Дзе з’яўляецца кіраўнік «Верабеек», там пачынаюцца танцы.
А яшчэ ён можа распавесці пра традыцыйны строй, унікальныя абрады, манеру выканання танцаў і спеваў, пра паводзіны на вечарыне, пра бабулю-казачніцу…

любань 7

https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZT3VRMWpUSnhkaFE/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZeER4eEZQLW5aT2c/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZMFJxYjU5ZFo5Rkk/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZSC16U2dGYXNyZ0U/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZQVBBQXNyaVNLbWM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZQ1NLcENSMndteVU/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZRjBCb0tkaEJYbzg/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZa25hUkZaNVFOV2s/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZcE95WGJES21CTHM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZTXlZbXlRbkROZjA/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZOVY2bWxvVkNLSHM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZcUhrR0p0TU9EclE/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZYi1UTjR6Ty1PbGM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZeEkzVUdqZVZmNGM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZaktacEZlUlVsZTg/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZY05CQ3BORmV2Yjg/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZT2NYY1RFRzNvUUE/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZOE9jb1NNQVg0OUE/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZLUI5dGpvR2sxQjQ/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZUlFGdXdKYUROcXc/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZMWE0Q3R1aVpJUnM/edit
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZSnpoUEg2aUNQRFU/edithttps://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZSWNKX1VSWko4OG8/edithttps://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B959_-nZYWDZeTMwZS1fRVBVZ28/edithttp://www.youtube.com/watch?v=BD0pHEBYR9w
http://www.youtube.com/watch?v=UT9t7hVnL3Yhttp://www.youtube.com/watch?v=g7Xmlnebrlshttp://www.youtube.com/watch?v=I9sv0IZJNjEhttp://www.youtube.com/watch?v=whbDMtxDa-M
http://www.youtube.com/watch?v=whbDMtxDa-Mhttp://www.youtube.com/watch?v=nRPcZZaE-Xchttp://www.youtube.com/watch?v=aWq6z3IWiPUhttp://www.youtube.com/watch?v=nRPcZZaE-Xc&list=PLB33697157F584A78http://www.youtube.com/watch?v=nRPcZZaE-Xc
http://www.youtube.com/channel/UC4ZEG89B_cbt6NPq0jn9CtQhttp://www.youtube.com/watch?v=E6XkJ641wvshttp://www.youtube.com/watch?v=M7mf4b6rd4ohttp://www.youtube.com/watch?v=i-u-5XjHuz0http://www.youtube.com/watch?v=BvQ5ZCIAh6ohttp://www.youtube.com/watch?v=eobluTtD7Xg
http://www.youtube.com/watch?v=Kecai6bQYhAhttp://www.youtube.com/watch?v=pTH8j-L4tFUhttp://www.youtube.com/watch?v=eqaRmIFTaokhttp://www.youtube.com/watch?v=pTH8j-L4tFU
http://www.youtube.com/watch?v=LfTsB9b8eqEhttp://vk.com/video89273981_165490449http://vk.com/video89273981_163778371http://vk.com/video89273981_162727547
http://vk.com/video89273981_161419999http://vk.com/video89273981_167854731https://www.facebook.com/247707775420237/photos/pcb.257023654488649/257014847822863/?type=1http://vk.com/club69969328http://vk.com/club69381054
http://vk.com/club20929114http://vk.com/video-20929114_158509342http://vk.com/video-20929114_158514897http://vk.com/video-20929114_162560196http://vk.com/video186068908_163778489http://vk.com/video-20929114_169301694