Узорны фальклорны ансамбль “Спадчына”

Узорны фальклорны ансамбль “Спадчына” Любанскага РЦКіВЧ

(кіраўнік Хадароўская Алена Анатольеўна)

Узорны фальклорны ансамбль «Спадчына» быў створаны ў 1984 годзе і налічвае не адно пакаленне «выпускнікоў». Сутнасць дзейнасці ансамбля заключана ў назве — захаваць творчую спадчыну продкаў.

Спадчына_Любань

Спадчына_Любанскага РЦК

Дзякуючы беларускаму фальклору, які дзеці пазнаюць у калетыве, яны здольны пабачыць і зразумець прыгожае. У іх развіваюцца творчыя здольнасці.

Узрост удзельнікаў калектыву: ад 5 да 7 год. І кіраўніку трэба прыкладаць не мала намаганняў, каб паказаць маленькім аматарам фальклору хараство традыцыйнай культуры, зрабіць заняткі сапраўдным падарожжам у краіну цудаў.

І гэтыя намаганні недарэмныя: ансамбль удзельнічае ў конкурсах і святах, праводзіць для аднавяскоўцаў абрады: калядуюць і шчадруюць, гукаюць вясну і спяваюць на Купалле. Шчырыя і адкрытыя, непасрэдныя і вясёлыя — дзеці дораць сваё мастацтва ўсім, вяртаючы дарослых у чароўны свет дзяцінства.        

Кіраўнік — Алена Анатольеўна Хадароўская — жанчына з чулым сэрцам і тонкай інтуіцыяй. Працуючы з маленькімі дзеткамі, пранікаецца шчырым і непасрэдным светам дзяцінства, ператвараючы важную і падчас складаную дзейнасць у цікавую гульню.