Узорны дзіцячы фальклорны ансамбль “Крупчаняты”

Узорны дзіцячы фальклорны ансамбль “Крупчаняты”

Крупскага СДК

(кіраўнік Клімковіч Ганна Аляксандраўна)

Изображение 214

Узорны фальклорны ансамбль «Крупчаняты» створаны на сутыкненні тысячагоддзяў — у 2000 годзе. За гады плённай працы дасягнуў ватых гонару вынікаў: ансамблю ў 2006 годзе прысвоена ганаровае найменне «ўзорны аматарскі калектыў», неаднаразовыя ўзнагароды ў разнастайных конкурсах і праектах.

Изображение 213

IMG_0379_cr

IMG_5630

DSC_5699

DSC_5703

Але ні кіраўнік, ні ўдзельнікі не спыняюцца на дасягнутым. З кожным годам пашыраюць свой рэпертуар, павышаюць узровень выканальніцкага майстэрства.

DSC_7726

DSC_7724У склад калектыву ўваходзяць дзеці розных узростаў, з другога па адзінаццаты клас.   Усяго ў калектыве 30 чалавек, з іх 20 чалавек складаюць старэйшую групу, 10 – малодшую. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да беларускай народнай песні, абрадавай спадчыны. Дзеці з задавальненнем наведваюць рэпетыцыі, удзельнічаюць у розных канцэртах, конкурсах, святах, паступова раскрываюць свае таленты. Акампаніруючую групу ансамбля складаюць навучэнцы і педагогі мясцовай музычнай дзіцячай школы.

Кіраўнік — Клімковіч Ганна Аляксандраўна — натхнённая і адданая сваёй справе жанчына. Скончўшы дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім.М.Танка, паспяхова прымяняе атрыманыя веды ў працы з дзецьмі. Дзякуючы кіраўніку, на рэпетыцыю ўдзельнікі ансамбля ходзяць як на свята