Узорны фальклорны калектыў “Вянок”

Узорны фальклорны калектыў “Вянок” 

Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна

(кіраўнік Пятроўская Лізавета Станіславаўна)

1

Дзіцячы фальклорны калектыў “Вянок” створаны як “спадарожнік” заслужанага фальклорнага калектыву “Гасцінец” Ракаўскага СДК у сакавіку 2002 года. Вынікам стварэння калектыву стала жаданне яго кіраўніка, Лізаветы Станіславаўны Пятроўскай, перадаць сваё майстэрства і любоў да роднай спадчыны дзецям. У дзіцячым калектыве “Вянок” займаецца звыш 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 10 да 16 год.41

57 8Асноўнай яго мэтай з’яўляецца вывучэнне і прапаганда народнай спадчыны, духоўнай традыцыйнай культуры, садзейнічанне развіццю творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў, арганізацыя іх вольнага часу.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, праводзіць народныя святы, абрады, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх майстэр-класах, фестывалях, выступае перад школьнікамі, выхаванцамі дзіцячых садкоў, жыхарамі вёсак раёна.

P1020059

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

liza1

У 2006 годзе дзіцячы калектыў “Вянок” атрымаў ганаровае найменне “Узорны”. Калектыў двойчы пабываў у Германіі, у Польшчы і ва Украіне, стаў лаўрэатам I ступені ІV Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня – 2006” (атрымаўшы 10 дыпломаў у розных намінацыях). У 2007 годзе атрымаў Гран-пры абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй” за праграму “Вераб’іныя гулі з куфра бабулі”. 2009 год – дыпламанты ІХ Моладзевага фестывалю “Разам за экалагічны свет”, а таксама лаўрэаты ІХ адкрытага гарадскога фестывалю нацыянальных культур “Сонечны птах”. У 2010 годзе лаўрэаты і дыпламанты абласнога дзіцячага фестывалю “Калыска талентаў” г. Клецк.

У рэпертуары дзіцячага “Вянка”: каляндарна-абрадавыя песні, гульні, танцы, заклічкі і іншыя віды народнай творчасці.

Узорны фальклорны калектыў “Вянок” валодае дастатковым творчым патэнцыялам для далейшай працы па зберажэнню аўтэнтычных формаў фальклорнай духоўнай спадчыны.Кіраўнік

Елізавета Станіславаўна — шчыры і адданы сваёй працы чалавек. Шматдзетная маці, якая выхоўвае не толькі сваіх 4-х дзяцей, але і ўсіх, хто прыходзіць займацца ў фальклорным калектыве. З гатоўнасцю патлумачыць ім не толькі хітрыкі народнага мастацтва, але і жыцця ўвогуле.

http://www.alesyamag.by/?p=76http://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-elizaveta-petrovskaya-iz-rakova-stala-genshchinoy-goda-belarusi-2011-03-12http://psl.by/?p=3084https://drive.google.com/a/tut.by/#folders/0B0qmTje49QKoWVhOcGdNUF9PeTQ