Народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт “Радзіна”

Народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт “Радзіна”

(да 2007 “Крынічанька”) Новінскага СДК Бярэзінскага раёна

(кіраўнік Клімовіч Ніна Дзмітрыеўна)

Радзіна_Бярэзінскі 1

      Сярод шматлікіх самабытных калектываў, якія дораць людзям свой талент, раскрываюць прыгажосць беларускай песні — народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт “Радзіна”.

       “Радзіна” – нязменны ўдзельнік усіх раённых мерапрыемстваў: святаў, канцэртаў, аглядаў мастацкай самадзейнасці.

        У рэпертуары калектыву фальклорна-абрадавыя праграмы “Сватанне”, “Вяселле”, “Радзіны”, “Сёмуха”, “Зажынкі”, кірмашовыя праграмы да свят “Пакровы”, “Кузьма-Дзям’ян”, “Міхайла”, “Прачыстая” песенна-абрадавыя праграмы “У добрым родзе – усё ў згодзе”, “Звіні, Купалле, да світання”, “Па добрай ніве ў добры шлях”, “Купальскі карагод”. Рэпертуарную скарбніцу сямейнага гурта складаюць звыш 100 песень, запісаных ад старэйшых пакаленняў сям’і і аднавяскоўцаў.

        Акрамя таго, разам са сваімі роднымі кіраўнік гурта Ніна Дзмітрыеўна аднавілі старажытны абрад “Цягнуць Каляду на дуба”. Абрад мае статус аб’екта гісторыка –культунай каштоўнасці РБ і на сённяшні дзень, дзякуючы намаганням “Радзіны”, існуе ў жывой традыцыі.

       Клімовіч Ніна Дзмітрыеўна — цудоўная жанчына: руплівая гаспадыня, мудрая маці і пяшчотная бабуля і апантаны работнік культуры.

Радзіна_Бярэзінскі 2