Народны фальклорны ансамбль “Лаўнічанка”

Народны фальклорны ансамбль “Лаўнічанка” Лаўніцкага ДФ Барысаўскіага раёна

(кіраўнік — Шавярноўская Наталля Аляксандраўна)

????????????????????????????????????????????

Народны фальклорны ансамбль «Лаўнiчанка» iснуе з 1984 года.

У калектыве 13 жанчын. Старэйшай з iх – 73 гады, а самай маладой – 33 гады. Некаторыя з удзельнiц ансамбля самi складаюць прыпеўкi.

Напрамак творчай дзейнасцi «Лаунiчанкi» – песенны, абрадавы, танцавальны фальклор.

Калектыў – актыўны ўдзельнік усіх раённых і абласных імпрэз, яго з нецярпеннем чакаюць на святах народнага календара і з задавальненнем запрашаюць маладыя аднавяскоўцы на вяселле, улазіны і інш.

Кіраўнік — НАТАЛЛЯ     ШЭВЯРНОЎСКАЯ

Наталля Аляксандраўна — маладая, прыгожая жанчына, улюблёны ў сваю працу прафесіянал.