Заслужаны аматарскі калектыў РБ фальклорны ансамбль “Гасцінец”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь
фальклорны гурт “Гасцінец”
Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна

(кіраўнік — Пятроўская Лізавета Станіславаўна )
Гасцінец

Фальклорны калектыў “Гасцінец” створаны на базе Ракаўскага СДК у 1998г. Яго стваральнікам і кіраўніком з’яўляецца Пятроўская Лізавета Станіславаўна. “Гасцінец” пачынаў свой творчы шлях з невялікага ансамбля, які хутка набіраў моц і зарэкамендаваў сябе як арыгінальны, самабытны калектыў. Яго адметнасцю з’яўляецца своеасаблівая манера выканання песні, максімальна прыбліжаная да аўтэнтычнага гучання песень свайго рэгіёну.

фотки-Леня 073
Кіраўнік калектыву Елізавета Пятроўская ўважліва ставіцца да падбору рэпертуару, самастойна робіць апрацоўкі песень, пастаноўкі абрадаў, канцэртных нумароў, дзякуючы чаму кожнае выступленне “Гасцінца” ўяўляе сабой адметнае, непаўторнае, запамінальнае дзейства. Часта гэта сінтэз песні, абраду, гульні, танца. Елізавета Станіславаўна тонка адчувае традыцыйную народную песню, цудоўна спявае і перадае сваё майстэрства ўдзельнікам калектыву. У 2008 годзе за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы культурнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. А калектыў, якім яна кіруе, у гэтым жа годзе за значную работу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “аматарская мастацкая творчасць”. У 2014 годзе Е.С.Пятроўская атрымала Падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

???????????????????????????????

У склад калектыву ўваходзяць работнікі культуры, настаўнікі і выхавацелі, служачыя, студэнты і вучні мясцовай школы. Усіх іх яднае любоў да народнай песні, павага і беражлівае стаўленне да сваёй спадчыны. Дзякуючы іх умелым рукам і падтрымцы кіраўніцтва культуры раёна былі пашыты і аздоблены вышыўкай сцэнічныя касцюмы, якія адпавядаюць строям розных рэгіёнаў Беларусі.
Калектыў з’яўляецца актыўным удзельнікам раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, семінараў, майстар-класаў, знаёміць з народнай спадчынай шматлікіх турыстаў, якія наведваюць Валожыншчыну.

фотки-Леня 047
Сямейны калектыў роду Лямбовічаў “Крона”, які з’яўляецца групай у складзе “Гасцінца”, прадстаўляў творчасць Беларусі на Еўрапейскім фестывалі музычных сем’яў (Алава. Польшча, 2011) і на Міжнародным фестывалі сямейнай творчасці (Добрэ Място, (Польшча, 2010, 2011 гг.). Атрымаў Гран-пры фестывалю сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго” (Ганцавічы, 2010 г.) і IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Жывіце ў радасці” (г.Слонім, 2011), прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні свята “Масленіца ў Швейцарыі” (г.Цюрых, 2014).
Фальклорны калектыў “Гасцінец” прымаў удзел у святочным канцэрце прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, Палац Рэспублікі, 2011). Рэспубліканскіх фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2011” (г.Маладзечна) і “Дажынкі – 2012” (г.Горкі).

1
“Гасцінец” прадстаўляе беларускі фальклор на міжнародных фестывалях традыцыйнай культуры: “XXVII Інтэрнацыянальны фестываль ATATARIA LAMZDZIAI” (г.Каўнас, Літва, 2012), Міжнародны фальклорны фестываль “Прыгажосць жыцця” (г.Сабінаў, Славакія). Браў удзел у Міжнародных святочных мерапрыемствах з нагоды 25-годдзя ўтварэння Грамадскай Ініцыятывы дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы і супрацоўніцтва з чарнобыльскім фондам у РБ (г. Ротвайль, Германія, 2015г.) Удзельнікі калектыву прымалі актыўны ўдзел у XII Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні “Маладзечна – 2011”, рэспубліканскім зімовым спартыўным свяце “Мінская лыжня” (СК “Раўбічы”, 2012), абласным свяце “Слуцкі пояс” (г.Слуцк, 2013), канцэрце-віншаванні з нагоды юбілею Акадэміі навук Беларусі (г.Мінск, 2014), канцэрце падчас правядзення Міжнароднага спаборніцтва па хакеі (г.Мінск, 2014), рэспубліканскім свяце беларускага пісьменства і друку (г.Заслаўе, 2014).
“Гасцінец” браў удзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 400-годдзю вызвалення Масквы ад іншаземных захопнікаў (г.Зарайск, РФ, 2012), Усерасійскім фестывалі патрыятычнай песні “Арзамасские купола” (г.Арзамас, РФ, 2013), ладзіў свята “Купалле ў Кузьмінках” (г.Масква, РФ, 2012).
Калектыў актыўна супрацоўнічаў з беларускімі тэлеканаламі: запіс на тэлеканале “Мир” (2010г.), запіс тэлеперадач на канале “Беларусь – 3” “Аўтограф” (2012 г.), “Наперад у мінулае” (2013 г.), “Студыя добрага настрою” (2015 г.), прымаў удзел у Юбілейным канцэрце “Тэлеканалу АНТ – 10” (г. Мір, Мірскі замак, 2012 г.) і ў якасці госця ў тэлепраекце “Песні маёй краіны” (ДК МАЗ, г.Мінск, 2012 г.).

???????????????????????????????

“Гасцінец” – актыўны ўдзельнік шматлікіх абласных і раённых святаў і фестываляў. Калектыў праводзіць святы вёсак, дабрачынныя святы і канцэрты: “Стрынаткі на Калядкі” у ДзУ “ТЦСАН” (2012 г.), “Будзь ваша здароў” (г.Мінск, 2012 г.), арганізоўвае канцэрты па маланаселеных вёсках, канцэрты на выбарчых участках, платныя канцэрты для турыстаў і замежных дэлегацый: “Маслянічны кірмаш” (в. Даўбені, сядз. “Бярозавы двор”, 2013 – 2014 гг.), “З каляднай зоркай па валожынскіх гасцінцах” (ДзУ “Мінская абласная спартыўна-аздараўляльная база “Галактыка”, 2013 г.) прымае ўдзел і наладжвае семінары, майстар-класы, анімацыйныя і забаўляльныя праграмы і інш.
“Гасцінец” пастаянна ладзіць экспедыцыі па вёсках раёна з мэтай даследавання і пераймання ад носьбітаў традыцыйнай культуры розных відаў народнай творчасці: побытавых танцаў, абрадаў, песень, майстэрства выцінанкі, ткацтва паясоў. Важным здабыткам такой работы з’яўляецца рэканструкцыя Валожынскага строю. Намаганнямі калектыву былі адроджаны некаторыя сямейна-абрадавыя святы: “Хрэсьбіны”, “Вяселле”; хрысціянскія : “ Тры каралі”, “ Вялікдзень”, “ Сёмуха”. Святы “ Зажынкі”, “Каляды”, “Масленіца”, “ Гуканне Вясны” арганізоўваюцца і традыцыйна адзначаюцца калектывам штогод.
Асаблівай папулярнасцю сярод жыхароў Ракава і шматлікіх гасцей мястэчка карыстаецца свята “Купалле” (праводзіцца штогод). Адна з галоўных задач калектыва – захаванне, развіццё і перадача фальклорных традыцый малодшаму пакаленню. Таму створаны дзіцячы фальклорны калектыў-спадарожнік “Вянок”, які з’яўляецца пераймальнікам уменняў, ведаў і любові да роднай спадчыны, што аказвае станоўчы ўплыў на выхаванне дзяцей і моладзі.