Горкаўскі сельскі дом фальклору

Горкаўскі сельскі дом фальклору займаецца пытаннямі вывучэння, захавання і  прапаганды традыцыйнай беларускай культуры.DSC06387

Здзяйсняючы сваю дзейнасць, супрацоўнікі гэтай установы культуры сумяшчаюць навучальна-даследчую, метадычную і мастацка-вытворчую працу.

Работнікамі Горкаўскага СДФ сістэматычна праводзіцца экспедыцыйна-даследчая праца па збору матэрыялаў аб беларускіх нацыянальных традыцыях. У 2017 годзе былі сабраны і сістэматызаваны матэр’ялы аб правядзенні абрада «Вяселле» – «Вясельны вянок» і традыцыйных стравах жыхароў вёскі Горкі. Па выніках даследчай работы была састаўлена цікавая краязнаўчая інфармацыя, у якой адлюстраваны гістарычнае мінулае і сучаснае жыццё землякоў. Матэрыялы аформлены ў пазнавальныя буклеты: абрад  «Вяселле» – «Вясельны вянок» і «Стравы беларускай кухні ад бабуль вёскі Горкі».

SAM_1333

Пры сельскім доме фальклору працуе тры аматарскіх аб’яднанні. Два – для дарослых («Бабуліна спадчына» і «Гаспадынька») і адно дзіцячае  – «Верасок».IMG_05821

Аматарскае аб’яднанне «Верасок» наведваюць дзеці малодшага школьнага ўзросту. Праз яго дзейнасць супрацоўнікі СДФ імкнуцца развіваць творчыя здольнасці дзяцей сродкамі фальклорнай спадчыны, абуджаюць любоў і цікавасць да родных мясцін, беларускіх народных традыцый.матарскае аб’яднанне «Бабуліна спадчына» – гэта якраз тое, што патрэбна людзям сталага ўзросту. Тут яны маюць магчымасць пазбавіцца ад адзіноты і нуды, а самае галоўнае – падзяліцца сваім жыццёвым вопытам.

старыя дароги1

У аматарскім аб’яднаннані «Гаспадынька» ўдзельнічаюць жанчыны рознага ўзросту, якіх аб’ядноўвае аднолькавы інтарэс да вядзення сямейнага быту.

DSC06386

У Горкаўскім СДФ праводзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні: «Каляда», «Масленіца», «Купалле», «Кірмаш», «Сарокі», «Багач» і іншыя. Для ўдзелу ў мерапрыемствах супрацоўнікі гэтай ўстановы культуры імкнуцца задзейнічаць як мага больш мясцовых жыхароў. Дзякуючы працы аматарскіх аб’яднанняў і арганізацыі мерапрыемстваў умацоўваюцца сувязі з носьбітамі фальклору.

старыя дароги

На базе Горкаўскага СДФ дзейнічае этнапакой, які выконвае выхаваўчую функцыю, бо кожны яго экспанат – своеасаблівая старонка жыцця нашых продкаў.

Фальклор займаў і займае важнае месца ў духоўным жыцці народа. Цяжка пераацаніць яго грамадска-палітычнае, эстэтычнае і выхаваўчае значэнне на ўсіх этапах развіцця грамадства. Народная вусная паэтычная творчасць вучыць любіць сваю Радзіму, садзейнічае выхаванню лепшых якасцей чалавека: імкнення да свабоды, павагі да людзей, працавітасці, справядлівасці, сумленнасці, выхоўвае пачуццё прыгожага на лепшых узорах мастацтва, створанага народам.

Дзе жыве фальклор на Міншчыне→