Фестывалі

 

 23 - 26.06_БЕРАГ_НЯпасёлак Акцябрскі Гомельскай вобл.

 ІХ РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС
ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА “БЕРАГІНЯ”

Арганізатары рэспубліканскага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва “Берагіня”: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзел адукацыі, спорту і турызму Акцябрскага райвыканкама, Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, пры ўдзеле адпаведных структур Бабруйскага, Глускага райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, Любанскага раёна Мінскай вобласці, пры падтрымцы нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэта Фестывалю: захаванне, падтрымка, актуалізацыя і папулярызацыя рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў.

Задачы Фестывалю:

  • выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных форм народнай танцавальнай, песеннай, інструментальнай, вусна-апавядальнай культуры, рамесніцкіх традыцый свайго краю;
  • далучэнне дзяцей, падлеткаў, навучэнскай і працоўнай моладзі, жыхароў краіны старэйшага пакалення да аўтэнтычных форм народнага мастацтва шляхам вуснага пераймання.
  • фарміраванне каштоўнасных арыенціраў і грамадскай думкі ў кірунку ўсведамлення значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме беларускай нацыянальнай і сусветнай культуры.

прагледзець: МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІІ па арганізацыі і правядзенні Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» (2017 – 2018 гг.)