Творчая лабараторыя па фальклоры “Сацыяльна-бытавыя абрады: провады ў войска”.

карцінка_Клецк_22.10.15

У адпаведнасці з планам работы дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама, 22 кастрычніка 2015 года адбудзецца абласная творчая лабараторыя па фальклоры “Сацыяльна-бытавыя абрады: провады ў войска”.

Вас чакае сустрэча з цікавымі творчымі асобамі і гасцінная Клецкая зямля! Дзе вы зможаце пазнаёміцца з методыкамі збору і апрацоўкі інфармацыі, прысвечанай сацыяльна-бытавой абраднасці, а таксама з абрадам “провады ў войска”, які тут бытаваў.