V рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Міністэрства кульуры Рэспублікі Беларусь
Гомельскі аблвыканкам, Акцябрскі райвыканкам,
Цэнтр нацыянальных культур, Беларускі фонд культуры

Інфармацыйнае паведамленне

20 чэрвеня 2018 г. у рамках Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці адбудзецца V рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”.

У рабоце канферэнцыі запрашаем прыняць удзел навукоўцаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, бакалаўраў, студэнтаў, работнікаў культуры і адукацыі, вучняў агульнаадукацыйных школ, удзельнікаў калектываў аматарскай творчасці.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • тэарэтычныя пытанні народнай культуры і этнапедагогікі;
  • сучасная практыка аднаўлення, засваення і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва ва ўстановах культуры і адукацыі;
  • сямейнае выхаванне: праблемы гендарных і міжпакаленных узаемін;
  • асоба ў народнай культуры і педагогіцы;
  • народная спадчына Бацькаўшчыны ў працах дзяцей і моладзі;
  • краязнаўства ў адукацыйна-выхаваўцым працэсе.

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі: націснуць «Умовы«

Аргкамітэт

Справаздача па “Мінскай кадрылі”

На працягу многіх год існавання Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці склалася цікавая традыцыя ў сферы фальклора – кожны год прысвячаць пэўнай з’яве народнай культуры. Так, тэматыкай 2014 года на Міншчыне стаў побытавы танец. На працягу года раённыя метадычныя арганізацыі збіралі звесткі пра традыцыйныя побытавыя танцы сваіх рэгіёнаў, ладзілі разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай з’яве. Читать далее Справаздача па “Мінскай кадрылі”

“Жавароначкі прыляціце – вясну і лета цёплае прынясіце!”

Спецыялісты аддзела традыцыйнага мастацтва дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтра народнай творчасці” вырашылі прысвяціць 2015 год народнаму календару Міншчыны. Такое рашэнне абумоўлена неабходнасцю захавання абрадавай спадчыны вобласці, бо, на жаль, многія абрады і рытуалы знікаюць з памяці новага пакалення і адрадзіць іх у будучыні будзе немагчыма, калі не будзе зафіксавана дастаткова звестак. Вынікам года народнага календара павінны стаць тэкставы і фотаархіў абрадаў розных рэгіёнаў, на падставе якога плануецца выданне абрадавага атласу Міншчыны. Читать далее “Жавароначкі прыляціце – вясну і лета цёплае прынясіце!”

Зацягнулі…

Асаблівасць нацыянальнай культуры праяўляецца, перш за ўсё, у светапоглядзе і ўяўленнях чалавека гэтай культуры. Намагаючыся патлумачыць прыродныя і сацыяльныя з’явы, людзі з даўніх часоў стваралі цэлыя сусветы, населенныя багамі, духамі, фантастычнымі жывёламі. І, калі навуковыя тлумачэнні з’яў і працэсаў навакольнага асяроддзя больш-менш аднолькавыя па ўсёй Зямлі, то культурніцкія сусветы складаюць даволі стрыкатую палітру. І гэтыя разнастайнасць і непадобнасць з’яўляюцца адной з галоўных каштоўнасцей сусветнай культуры, якую варта захоўваць і ў наш час агульнай уніфікацыі і паўсюднай стандартызацыі.
Читать далее Зацягнулі…